Паход у народ:
да шапавалаў
За два дні ў дрыбінскіх шапавалаў вы даведаецеся пра гісторыю катрушніцкага майстэрства ў Беларусі, зваліце самастойна прыстойную шапку для лазні і пачуеце новую мову – катрушніцкі лемязень

* Калі жадаеце даведацца пра першую вандроўку да шапавалаў - падпісвайцеся на нашу рассылку ніжэй!
* Фота: belsat.eu, by-ethno.livejournal.com
Ці чулі вы раней пра шапавалаў? Гэта абсалютна ўнікальныя людзі, якія захавалі і пранеслі сваё майстэрства літаральна праз стагоддзі і вось толькі цяпер адчынілі свае дзверы для турыстаў. На працягу двух дзён мы будзем знаёміцца з патомнымі шапаваламі, слухаць незвычайную мову – катрушніцкі лемязень – ды звалім сабе файную шапку для лазні!

Творчасць дрыбінскіх шапавалаў знаходзіцца ў спісе нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
Шапавалы ладзілі летнікі і майстар-класы для даследчыкаў беларускай культуры, этнографаў, прымалі замежных экспертаў, а зараз заклікаюць нас у госці!
Лідзія і Валянцін – ветлівыя гаспадары сядзібы, куды мы едзем валіць шапкі. Яны патомныя шапавалы, ведаюць і любяць сваё рамяство і мову, маюць жаданне гэтым дзяліцца з запрошанымі гасцямі.
Праграма вандроўкі

Дзень першы

Заязджаем у сядзібу да шапавалаў, знаёмімся з Лідзіяй і Валянцінам, іх рамяством, мясцовасцю. Абедаем і пачынаем нашу вандроўку ў культуру з падрыхтоўкі воўны: паглядзім, як працуе кардачосная машына і што трэба зрабіць, каб нарыхтаваць для нашых шапак якасны матэрыял. Хутка пачнём валіць нашы шапкі! Тэхналогія, якую выкарыстоўваюць шапавалы, адрозніваецца ад сучаснай, таму майстар-клас будзе цікавы і вопытным валюшнікам і валюшніцам.
Пасля валення, трошкі стомленыя, але задаволеныя сваёй працай, мы пяройдзем да вячэры і, магчыма, размоў з мясцовымі ля вогнішча, і нават песень:) Начаваць паедзем у гатэль, у 6 км ад сядзібы (на дадзены момант шапавалы будуюць гасцявы дом, таму мы атрымаем дадатковы культурны досвед у бліжэйшым горадзе Дрыбіне).

На фота ніжэй – Уладзімір Зюлікаў, бацька Валянціна. Хутчэй за ўсё можна чакаць яго ў госці на нашых выходных! Яшчэ ніжэй у апісанні вы знойдзеце дакументальны фільм Алеся Лапо пра катрушніцкую справу Уладзіміра.

Дзень другі

Пасля сняданку ў гатэлі вяртаемся на сядзібу да гаспадароў і да працы над шапкамі. Працягваем валенне і праз некалькі гадзін атрымліваем амаль гатовую шапку для лазні! Пасля абеду ў нас застанецца час, каб прагуляцца па вёсцы і пагутарыць з Валянцінам пра пчалярства (так, там есць яшчэ і смачны мёд!). Пасля вячэры, захапіўшы зробленыя шапкі, выпраўляемся дадому.
"Таемная мова дрыбінскіх шапавалаў нават для мяне - гісторыка і выхадца з усходняй Магілёўшчыны стала поўным адкрыццём.
Для нашай спрэс культурна ўніфікаванай Беларусі тое, што "катрушніцкі лемязень" дацягнуў да XXI стагоддзя, а яго апошнія носьбіты не забыліся на сваё прафесійнае майстэрства сапраўдны цуд, які, маю спадзеў, яшчэ можна рэанімаваць і скарыстаць у тым ліку для турыстычнай прывабнасці краю.
А пакуль - глядзіце мой дакументальны эцюд, зняты пазамінулай зімой і замаўляйце валёначкі, прасякнутыя чараўніцтвам майстроў-катрушнікаў."

Алесь Лапо
Рэжысёр
Субота-нядзеля
Раніцай суботы выезд з Мінску, вяртаемся ўвечары ў нядзелю
Дрыбінскі раён
250 км. ад Мінска
130 рублёў
У кошт уключана ўсё неабходнае: транcпарт з Мінска і назад, майстар-клас ад шапавалаў і ўсе матэрыялы, харчаванне, начоўка ў гатэлі

Уключана ў кошт:
– транспарт з Мінска і назад (паведаміце, калі збіраецеся ехаць на сваім аўто – мы раскажам пра магчымыя зніжкі);
- майстар-клас ад шапавалаў;
- матэрыялы для валення;
- харчаванне на сядзібе;
- размяшчэнне у мясцовым гатэлі.
Едзем!
Пакіньце вашу заяўку тут і мы хутка вам адкажам!
Засталіся пытанні?
Звяртайцеся:

+375 29 558 87 09
walktofolk@gmail.com
* Фота: belsat.eu, by-ethno.livejournal.com

ПТУП "Фолк-прыгоды"
УНП: 192798393
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website