18-20 жніўня / ПЯТНіЦА-нядзеля
Спеўны паход
Паспяваем?
Ці бывалі вы калі-небудзь у паходзе? Тады, напэўна, вы ведаце, якая магія адбываецца, калі ўвечары сабрацца ля вогнішча і паспяваць разам! А што будзе, калі загучаць народныя песні ды загуляюцца спеўныя гульні? Цуд! А калі вы яшчэ не былі ў паходах, то самы час распачаць.

Нарэшце гэта адбудзецца: 18-20 жніўня мы ідзём у спеўны паход з фальклорным гуртом Čarot. Будзем працаваць з голасам, спяваць, гуляць і атрымліваць асалоду ад Валожынскіх краявідаў!
Гурт традыцыйнага беларускага спеву Čarot быў створаны ў снежні 2016 года людзьмі, якія любяць і выконваюць беларускія народныя песні ўжо не адзін год. У выкананні гурта рэкруцкія, лірычныя і абрадавыя песні, сабраныя ў розных рэгіёнах Беларусі (у тым ліку і самімі ўдзельнікамі гурта), набываюць новае жыццё.

Удзельнікі гурта рэгулярна выпраўляюцца ў фальклорныя экспедыцыі і бяруць удзел у розных беларускіх народных святах (у 2017 г. Каляды ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ў ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны", Гуканне вясны і Вялікдзень у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах). У планах - паездкі на фальклорныя фестывалі ("Беларускі калейдаскоп" у Эстоніі ў верасні 2017 г.) і выкладванне ў інтэрнэт сабраных у экспедыцыях матэрыялаў (пасля апрацоўкі).

У склад Čarot уваходзяць Юлія Бажок, Зміцер Гуд, Зміцер Кашлач, Андрэй Акулевіч, Зміцер Сімановіч, Дзяніс Краўчонак.
Паходны складнік вандроўкі будзе даволі класічным: ночым у намётах, купаемся ў рацэ Беразіне і гатуем на вогнішчы. Калі вы ніколі раней не былі ў паходах, не хвалюйцеся, бо маршрут будзе з прыгожымі краявідамі і ў той жа час нескладаным, а з-за адэкватнай колькасці дзён заплечнік будзе не такім важкім. Усё, што вам неабходна - гэта жаданне і натхненне пайсці па прыгожых мясцінах у файнай кампаніі!
Наша мэта - зацікавіць вас народнымі спевамі, дапамагчы знайсці свой прыродны голас, навучыць спеўным гульням і вывучыць некалькі пазаабрадавых песен
Спеўная праграма:
- Народныя гульні са спевамі
- Тэарэтычная частка ў выглядзе аповеда пра спевы
- Спеўныя практыкаванні, каб распець голас
- Народныя песні для развучвання
18-20 жніўня
Раніцай пятніцы пачынаем падарожжа, а ўвечары, у нядзелю вяртаемся дадому
Валожынскі р-н
Прыблізна 80 км ад Менска, 2,5 гадзіны цягніком
60 рублёў
Уключана харчаванне, групавы рыштунак, месца у намёце, выкладанне спеваў і ўзнесак на развіцце гурта
Уключана ў кошт:
- паходнае харчаванне
- месца ў намёце
- паслугі арганізатара
- выкладанне спеваў
- узнесак на развіцце гурта Čarot
Не ўключана ў кошт:
- праезд цягніком да пачатку маршрута і назад (з Менску - 8 рублёў/удзельнік у абодва бакі)
- спальнік, кілімок і іншы прыватны рыштунак
Едзем!
Пакіньце заяўку тут, і мы хутка вам патэлім! Да сустрэчы!
Засталіся пытанні?
Кантактуйце:

+375 29 558 87 09
walktofolk@gmail.com

ПТУП "Фолк-прыгоды"
УНП: 192798393
Made on
Tilda