16-17 і 23-24 снежня / субота-нядзеля
Паход у народ:
да цэнтра Еўропы
Калядны настрой, чароўны востраў Шо, паўночная гісторыя Беларусі
Гэта вандроўка ў Цэнтр Еўропы – Докшыцкі і Глыбоцкі раёны. Цэнтр Еўропы гэта яшчэ і зона водападзелу басейнаў рэк Балтыйскага і Чорнага мораў – мясціны сакральныя, насычаныя адметнымі помнікамі нашай старадаўняй культуры. Курганныя могільнікі, святыя камяні, гістарычныя і сучасныя помнікі, прыгажэзная прырода. Гэта ландшафт, сфармаваны дзясяткі тысяч гадоў таму ледавіком, які рухаўся з поўначы, і які прыцягнуў на нашу зямлю камяні з тэрыторыі сучасных Швецыі і Фінляндыі.
ДЗЕНЬ 1
09:30-13:00
Наведваем могілкі з трыма дзясяткамі каменных крыжоў
Працягваем падарожжа да Гары Варганіха
13:00-14:00
Даезд да сядзібы "Запаведны востраў"
14:00-15:30
Размяшчэнне, абед
15:30-18:00
Выстава гістарычнага ўзбраення. Вогнішча. Конкурсы. Дужанні
19:00-21:00
Лазня
21:00-23:00
Вячэра з традыцыйнымі і каляднымі элементамі

ДЗЕНЬ 2
09:00-09:45
Сняданак
10:00-14:00
Наведваем Курганны могільнік
Наведваем руіны польскай памежнай стражніцы
Наведваем дзейныя могілкі з курганамі, сярэднявяковымі пахаваннямі, каменнымі крыжамі, сучаснымі пахаваннямі
Наведваем "Цэнтр Еўропы"!
14:00-15:00
Абед
15:30
Выезд на Мінск
16-17 і 23-24 снежня
08:00 - выезд з Мінска (ст. м. "Уручча"), 18:30-19:00 - прыбыццё ў Мінск (ст. м. "Уручча").

Глыбоцкі раён
Прыкладна 200 км. ад Мінска
190 рублёў
Уключана ўсе неабходнае: трансфер, пражыванне ў сядзібе, харчаванне, суправаджэнне

У кошт уваходзіць:
- экскурсіі і інфармацыйнае суправаджэнне на маршруце;
- пражыванне ў камфартабельных дамках з выгодамі;
- харчаванне і святочная вячэра;
- выстава гістарычнага ўзбраення - адмыслова для Вас;
- гульні, конкурсы, забавы, стральба з лука;
- лазня;
- трансфер да сядзібы і па аб'ектах вандроўкі

Едзем!
Пакіньце вашы кантакты тут і мы хутка з вамі звяжэмся!

Засталіся пытанні?
Кантактуйце:

+375 29 620 68 74
walktofolk@gmail.com


ЧТУП "Фолк-приключения"
УНП: 192798393
Made on
Tilda