11 ЧЭВРЕНЯ / НЯДЗЕЛЯ
Паход у народ: кавальства
Чароўнае падарожжа да сапраўднага каваля на Блакітныя азёры
У наступным падарожжы нас чакае вандроўка па абшарах Нарачанскага краю з яго чароўнымі блакітнымі азёрамі. Мы наведаем найбольш маляўнічую частку нацыянальнага парка Нарачанскі - экасцежку Блакітныя азёры (напэўна, вы бачылі фота возера ў форме сэрца? Так, гэта возера Балдук, на якое мы будзем глядзець з розных ракурсаў на працягу вандроўкі)
Але наша мэта - не толькі пераканацца ў прыгажосці нашай краіны, а яшчэ і атрымаць практычны досвед аднаго з народных рамёстваў. І зараз гэта кавальства!

Кавальскае рамяство заўсёды было акружана арэолам таямнічасці і загадкавасці, а каваля параўноўвалі з чараўніком, які валодае цудадзейнымі сакрэтамі апрацоўкі такога непадатлівага матэрыялу, як жалеза. Падарожжа на хутар Трабуцішкі дасць нам магчымасць пабачыць кавальскую майстэрню, каваля і яго абсталяванне. Мы распалім горан і паспрабуем зрабіць прыгожыя рэчы разам!


Усё гэта будзе адбывацца на ўтульнай сядзібе, недалёка ад таго знакамітага возера Балдук:
сапраўды добрая магчымасць адпачыць, павандраваць і атрымаць новыя веды пра нашу культуру і гісторыю


Абагульнім, што нас чакае ў гэтым падарожжы:
Шпацыр па экасцежке
"Блакітныя азёры" - гэта найпрыгажэйшая экасцежка вакол азёр у Беларусі. Мы пройдзем па невялікім коле (4 км.), каб пабачыць стромкі бераг Страчы, возера Балдук і найпрыгажэйшы і чысты лес
Кавальскі
майстар-клас
Кавальства праца не з простых, але з добрым настаўнікам і вашым трываннем - усе атрымаецца! Дадому мы завязём ВЫКАВАНЫЯ сваімі рукамі рэчы
Новыя і цікавыя знаёмствы
Заўжды ў нашы вандроўкі збіраюцца тыя, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і падарожжамі па краіне, таму цікавая кампанія вам гарантавана!
Каму будзе варта далучыцца:
Актыўным
якія яшчэ не пабывалі на Блакітных азёрах ці проста жадаюць вярнуцца ў гэта маляўнічае месца! :) Ці калі вы таксама адчуваеце патрэбу даведвацца новае, знаёміцца з цікавымі людзьмі і вырабляць рэчы сваімі рукамі
Турыстам
усім мясцовым, а таксама вашым замежным сябрам, якія прыехалі пагасціць (у вандроўках заўсёды прысутнічае чалавек з добрай размоўнай ангельскай мовай)
Сябрам і сем'ям
шыкоўная магчымасць правесці цікавыя выходныя разам! Ці зрабіць круты падарунак: мы надрукуем і прэзентуем падарункавы сертыфікат

11 чэрвеня / нядзеля
08:00 - 21:00
Цалкам вольны дзень на шыкоўнай прыродзе нарачанскіх абшар
Пастаўскі р-н
Прыблізна 180 км. ад Менска
55 рублёў / удзельнік
45 рублёў / удзельнік
Раім набываць квіткі загадзя - у апошні тыдзень яны калі і застаюцца, то робяцца даражэйшымі (55 рублёў)

Уключана ў кошт:
- майстар-клас па кавальстве ад прафесійнага каваля
- шпацыр па экасцежцы
- трансфер
Даступна бескаштоўна:
- дзень на маляўнічай кавальскай сядзібе
- новыя цікавыя знаёмствы
Дадаткова:
- харчаванне на сядзібе (смачна і па добрай цане)


Засталіся пытанні?
Звяртайцеся:

+375 29 558 87 09
walktofolk@gmail.com


ПТУП "Фолк-прыгоды"
УНП: 192798393
Made on
Tilda